Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

контрата́ка

(фр. contreattaque, ад contre = супраць + attaque = нападзенне)

сустрэчная атака, якую арганізоўваюць з мэтай адбіць наступленне праціўніка або самім перайсці ў наступленне.

контраты́п

(ад контра- + -тыгі)

копія з арыгінальнага негатыва, якая выкарыстоўваецца ў кінавытворчасці для масавага вырабу фільмакопій.

контрафаго́т

(іт. contrafagotto)

драўляны духавы музычны інструмент, які гучыць на актаву ніжэй фагота.

контрбала́нс

(ад контр- + баланс)

табліца бухгалтарскіх дадзеных, складзеная з мэтай праверкі і аналізу ўсяго балансу або часткі яго.

контрвалюцы́йны

(ад контр- + лац. vallum = вал);

к-ая лінія — земляны вал і роў вакол крэпасці, якія рабілі войскі, што яе асаджвалі, каб акружаныя не маглі вырвацца.

контргрэ́йфер

(ад контр- + грэйфер)

прыстасаванне для дакладнага ўстанаўлення кінаплёнкі ў кадравым акне кіназдымачнага апарата пасля яе перамяшчэння на крок кадра.

контрмане́ўр

(фр. contremanoevre)

сустрэчны манеўр, манеўр у адказ.

контрма́рш

(фр. contremarche)

марш. з мэтай ліквідацыі марша праціўніка, каб потым нанесці яму паражэнне.

контрмі́на

(фр. contremine)

міна 1 для знішчэння мінных галерэй праціўніка пры абароне бліжэйшых подступаў да абарончых збудаванняў.

контрпрае́кт

(ад контр- + праект)

праект у адказ на іншы праект.