Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

контр-адміра́л

(фр. contreamiral)

ніжэйшае адміральскае званне.

контр-апро́шы

(фр. contreapproches, ад contre = супраць + approche = набліжэнне)

ходы злучэння, якія асаджаныя ў крэпасці войскі пракладвалі насустрач апрошам праціўніка з мэтай контратакі.

ко́нтур

(фр. contour)

знешні абрыс чаго-н. (напр. контуры дрэў, к. рукі).

ко́нунг

(ст.-сканд. konungr)

вайсковы кіраўнік, а пасля кароль у скандынаўскіх народаў.

ко́нус

(лац. conus, ад гр. konos)

геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем прамавугольнага трохвугольніка вакол аднаго з яго катэтаў, а таксама прадмет, які мае форму такога геаметрычнага цела (напр. к. вулкана).

ко́нха

(гр. konche = ракавіна)

паўкупал для перакрыцця паўцыліндрычных частак збудавання (апсідаў, нішаў).

ко́пія

(лац. соріа = мноства)

1) дакладнае ўзнаўленне, паўтарэнне чаго-н. (напр. к. дыплома, к. карціны);

2) перан. знешняе падабенства з кім-н., чым-н.

ко́пра

(парт. copra, ад малайск. koppara)

высушаная мякаць какосавага арэха.

ко́пула

(лац. copula = звязка)

лінгв. службовы дзеяслоў.

ко́ра

(гр. kore = дзяўчына)

статуя прама стаячай дзяўчыны ў доўгім адзенні ў старажытнагрэчаскім мастацтве.