Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бры́сталь

(англ. Bristol = назва англ. горада)

кардон, атрыманы склейваннем аркушаў паперы высокіх гатункаў.

брыталі́т

(ад гр. brithys = цяжкі + -літ)

мінерал класа сілікатаў, афарбаваны нераўнамерна, часта занальна, ад блакітна-шэрага да чырвона-бурага колеру, бывае жоўты.

бры́ум

(н.-лац. bryum)

лістасцябловы мох сям. брыевых, расце на палях, каля дарог, па берагах рэк, адхонах канаў, на стрэхах, камянях, сценах.

бры́фінг

(англ. briefmg = інструктаж)

кароткая нарада прадстаўнікоў друку, на якой спецыяльна ўпаўнаважанымі асобамі паведамляецца пазіцыя ўрада па пэўным пытанні.

бры́чка

(польск. bryczka < ням. Birutsche, ад лац. birota = двухколка)

лёгкі выязны вазок з верхам, плеценым з лазы або абцягнутым скурай.

брыяло́гія

(ад гр. bryon = мох + -логія)

раздзел батанікі, які вывучае мохападобныя расліны.

брыяэрытрафі́лум

(н.-лац. bryoerythrophyllum)

лістасцябловы мох сям. трыхастомавых, які трапляецца на глебе і камянях у лясах.

брэ́ве

[лац. breve = кароткае (пісьмо)]

кароткае пасланне рымскага папы з распараджэннем па другарадных царкоўных пытаннях.

брэге́т

[фр. A. Bréguet = прозвішча фр. гадзіннікавага майстра (1747—1823)]

гадзіннік асобай канструкцыі, які адбіваў гадзіны і долі гадзін і паказваў лічбы месяца.

брэйдле́рыя

(н.-лац. breidleria)

лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які расце на вільготных лугах, балотах, на глебе ў лясах.