Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэманта́ж

(фр. démontage)

разборка машын, станкоў, абсталявання для рамонту або перамяшчэння на новае месца (напр. д. электрастанцыі).

дэманто́ід

(ад ням. Demant = алмаз + -оід)

мінерал класа сілікатаў, гранат2 зялёнага колеру; празрыстая разнавіднасць з’яўляецца каштоўным каменем.

дэманці́раваць

(фр. démonter)

рабіць дэмантаж.

дэмаралізава́ць

(фр. démoraliser)

выклікаць дэмаралізацыю2.

дэмараліза́цыя

(фр. démoralisation)

1) маральнае разлажэнне;

2) упадак духу, дысцыпліны (напр. д. войск праціўніка).

дэмаркацы́йны

(ад дэмаркацыя)

прыгранічны, размежавальны (напр. д-ая лінія).

дэмарка́цыя

(фр. démarcation)

1) устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці граніцы паміж сумежнымі дзяржавамі;

2) мед. адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.

дэмарке́тынг

(ад дэ- + маркетынг)

від маркетынгу, накіраваны на памяншэнне попыту на тавары або паслугі, які не можа быць задаволены з-за недастатковага ўзроўню вытворчых магчымасцей, абмежаванасці таварных рэсурсаў і сыравіны.

дэма́рш

(фр. démarche)

дыпламатычнае выступленне ў форме ноты, мемарандума, заявы, адрасаванае ўраду якой-н. дзяржавы з мэтай выразіць пратэст, перасцярогу, дамагчыся ўступак і інш.

дэ́мас

(гр. demos)

народ, непрывілеяваныя слаі насельніцтва ў класавым грамадстве.