Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэ́льта

(гр. delta = назва чацвёртай літары грэчаскага алфавіта, якая мае форму трохвугольніка)

вусце ракі з наноснай раўнінай, разрэзанай шматлікімі рукавамі і пратокамі (назва паходзіць ад дэльты Ніла, падобнай на грэчаскую літару).

дэльтапла́н

(ад гр. delta = назва чацвёртай літары грэчаскага алфавіта, якая мае форму трохвугольніка + -план)

безматорны лятальны апарат з мяккім купалам на трохвугольным каркасе для спартыўнага планіравання.

дэльтапланеры́зм

[ад дэльта(план) + планерызм)

тэорыя і практыка кіравання дэльтапланамі.

дэ́льта-фўнкцыя

(ад гр. delta = назва чацвёртай літары грэчаскага алфавіта + функцыя)

сімвал, што прымяняецца ў матэматычнай фізіцы пры рашэнні задач, у якія ўваходзяць сканцэнтраваныя велічыні (нагрузка, зарад і інш.).

дэльфі́н

(н.-лац. delphinus, ад гр. delphis, -inos)

1) марская млекакормячая жывёла сям. дэльфінавых падатрада зубатых кітоў;

2) спосаб спартыўнага плавання, разнавіднасць батэрфляю.

дэльфіна́рый

(ад дэльфін)

акіянарый для развядзення дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказвання наведвальнікам.

дэльфі́ній

(н.-лац. delphinium, ад гр. delphinion)

травяністая расліна сям. казяльцовых з сінімі, блакітнымі або фіялетавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ва ўмераных зонах; асобныя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.

дэльфіно́лаг

(ад дэльфін + -лаг)

спецыяліст па вывучэнню дэльфінаў.

дэлю́вій

(лац. deluvium)

адклады на схілах гор прадуктаў выветрывання горных парод (гліны, пяску і інш.).

дэмабілізава́ць

(фр. démobiliser)

правесці дэмабілізацыю 1.