Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэратадо́н

(н.-лац. ceratodon)

лістасцябловы мох сям. дытрыхавых, які расце на аголенай глебе, вогнішчах, камянях, гнілой драўніне, саламяных дахах, камлях дрэў.

цэра́тапсы

(ад гр. keras, -atos = рог + ops = твар, фізіяномія)

група раслінаедных быкападобных пазваночных мелавога перыяду (гл. мезазой), якія мелі ад аднаго да некалькіх рагоў на галаве; рагатыя дыназаўры.

цэратацы́сціс

(н.-лац. ceratocystis)

сумчаты грыб сям. афіястомавых, які паразітуе на раслінах.

цэрато́птэрыс

(н.-лац. ceratopteris)

вадзяная папараць сям. адыянтавых, пашыраная ў тропіках; на Беларусі вядома як акварыумная расліна.

цэратыне́ла

(н.-лац. ceratinella)

павук сям. павукоў-пігмеяў, пашыраны ў Еўропе, у т.л. і на Беларусі.

цэраты́ты

(ад гр. keras, -atos = рог)

група выкапнёвых малюскаў класа галаваногіх з плоскаспіральнай ракавінай, якія існавалі ў морах ад пермі да трыясу.

цэра́тыум

(н.-лац. ceratium)

аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. перыдыніевых, якая пашырана ў марскіх і прэсных водах.

цэ́рбер

(лац. Cerberus, ад гр. Kerberos)

1) люты трохгаловы сабака з хвастом і грывай са змей у старажытнагрэчаскай міфалогіі, які ахоўваў уваход у падземнае царства Аіда;

2) перан. злосны, люты вартавы.

цэрвіка́льны

(ад лац. cervix, -icis = шыя)

анат. шыйны.

цэрвіцы́т

(ад лац. cervix, -icis = шыя)

запаленне шыйкі маткі.