Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флу́ер

(рум. fluier)

духавы музычны інструмент тыпу флейты, пашыраны ў Малдове і балканскіх краінах.

флюарагра́фія

[ад флюар(эсцэнцыя) + -графія]

метад рэнтгенадыягностыкі, які заключаецца ў фатаграфаванні рэнтгенаўскага адлюстравання органаў чалавечага цела з флюарэсцыруючага экрана на плёнку.

флюараско́п

[ад флюар(эсцэнцыя) + -скоп]

просты прыбор для назірання люмінесцэнцыі, выкарыстоўваецца ў розных галінах тэхнікі і ў медыцыне.

флюаро́з

(ад лац. fluorum = фтор)

хранічная хвароба зубоў і касцявой сістэмы, якая выклікаецца залішнім ужываннем фтору з вадой і харчовымі прадуктамі.

флюаро́метр

[ад флюар(эсцэнцыя) + -метр]

1) прыбор для вымярэння працягласці флюарэсцэнцыі;

2) прыстасаванне для вызначэння інтэнсіўнасці люмінесцэнцыі.

флюары́т

(ад лац. fluor = цячэнне)

мінерал класа фтарыдаў жоўтага, фіялетавага, зялёнага колеру, часам бясколерны, празрысты; выкарыстоўваецца ў металургіі, хімічнай, аптычнай і керамічнай прамысловасці.

флюарэсцэ́нцыя

(ад лац. fluor = цячэнне + -escentia = суфікс, які абазначае слабае дзеянне)

свячэнне некаторых рэчываў пасля таго, як асвятляльныя прамяні спыняюць дзеянне; адна з разнавіднасцей люмінесцэнцыі.

флювіягляцыя́льны

(ад лац. fluvius = рэчка + glacialis = ледзяны)

выкліканы дзеяннем талых ледніковых водаў (напр. ф-ыя адклады).

флюгельго́рн

(ням. Flügelhom, ад Flügel = крыло + Hom = рог)

духавы музычны інструмент.

флю́гер

(ням. Flügel = крыло)

1) рухомы прыбор, які ўказвае на кірунак ветру;

2) перан. непастаянны чалавек, які хутка мяняе свае погляды і перакананні.