Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Únmasse f -, -n гл. Unmenge

únmaßgeblich a які́ не служы́ць пры́кладам [но́рмай];

~e Vermútungen меркава́нні, які́я не заслуго́ўваюць даве́р’я;

nach méiner ~en Méinung па ма́йму сці́пламу разуме́нню

únmännlich a нява́рты го́нару мужчы́ны

únmäßig

1. a празме́рны, нестрыма́ны

2. adv празме́рна

Únmäßigkeit f - няўстры́манасць, празме́рнасць

Únmenge f -, -n вялі́кая ко́лькасць, бе́зліч, про́цьма

Únmensch m -en, -en пагардл. вы́людак, пачва́ра, страшы́дла

únmenschlich a нечалаве́чы, звышчалаве́чы

2) бесчалаве́чны, жо́рсткі

Únmenschlichkeit f -, -en бесчалаве́чнасць, ва́рварства, жо́рсткасць

unmérkbar, únmerkbar, unmérklich a непрыкме́тны, нязна́чны, неадчува́льны