Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Hímbeere f -, -n малі́ны

Hímmel m -s, - не́ба, небасхі́л;

am ~ на не́бе;

únter fréiem ~ пад адкры́тым не́бам;

j-n in den ~ hében* узніма́ць каго́-н. да не́ба;

das kam wie der Blitz aus héiterem ~ гэ́та было́ як гром з я́снага не́ба;

um ~s wíllen! Бо́гам прашу́ [про́сім]!;

du líeber ~! Бо́жа мой!;

weiß der ~! аднаму́ Бо́гу вядо́ма!

hímmelangst a разм.:

mir ist [wird] ~ я страшэ́нна баю́ся

Hímmelbett n -(e)s, -en ло́жак з по́лагам [балдахі́нам]

hímmelblau a нябе́сна-блакі́тны

Hímmeldonnerwetter! int д’я́бал!

Hímmelfahrt f - рэл. Унебаўшэ́сце

hímmelhoch a (які́ ўзвыша́ецца) да не́ба, высачэ́зны

Hímmelschlüssel m, n -s, - бат. клю́чык

hímmelschreiend a страшэ́нны, недапушча́льны, абура́льны