Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

úngelernt a некваліфікава́ны

úngelogen adv праўдзі́ва, без перабо́льшвання, без падма́ну

úngelöst a нявы́рашаны

Úngemach n -s, -e

1) няёмкасць, непрые́мнасць

2) бяда́, го́ра, бе́дства

úngemein, ungeméin

1. a незвыча́йны

2. adv незвыча́йна, y вышэ́йшай ступе́ні

úngemeldet a, adv без дакла́ду, без папярэ́джання

úngemessen, ungeméssen a

1) нявы́мераны

2) бязме́рны, невыме́рны

úngemütlich a няўту́льны;

es war mir ~ мне было́ жу́дасна [нядо́бра]

úngenau a недакла́дны

Úngenauigkeit f - недакла́днасць