Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Humilitatión f -, -en знява́га; уніжэ́нне

Humilität f - пако́рлівасць, цярплі́васць, маўклі́васць

Húmmel f -, -n чмель;

~n im Kópfe háben быць капры́зным

Húmmer m -s, - заал. ама́р

Humór m -s гу́мар;

áusgelassener ~ во́льныя жа́рты;

Sinn für ~ háben мець пачуццё гу́мару

humórvoll a дасці́пны, тра́пны

húmpeln vi чыкільга́ць, кульга́ць, наку́льгваць

Húmpen m -s, - ке́ліх, ча́ша

Húmus m - перагно́й; гу́мус

Hund m -(e)s, -e саба́ка;

vor die ~e géhen* разм. прапа́сці, загі́нуць, збанкрутава́ць;

◊

da liegt der ~ begráben разм. вось дзе саба́ка закапа́ны;

mit állen ~en gehétzt sein ≅ прайсці́ аго́нь і ваду́;

j-n auf den ~ bríngen* разм. разары́ць [даве́сці да гале́чы] каго́-н.;

getróffener ~ bellt ≅ на зло́дзеі ша́пка гары́ць; хто парася́ ўкра́ў, таму́ і ў вуша́х пішчы́ць