Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

únerwidert:

~ lássen* пакі́нуць без адка́зу [без узае́мнасці, без ува́гі]

únerwünscht a непажада́ны

únerzogen a нявы́хаваны

UNESCO = United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization – ЮНЕСКА Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры

unfair ['unfε:r] непрысто́йны, недарэ́чны, некарэ́ктны;

~es Spiel спарт. гру́бая гульня́

Únfall m -(e)s, -fälle няшча́сны вы́падак, ава́рыя;

er hat éinen ~ erlébt [erlítten], ihm ist ein ~ zúgestoßen з ім зда́рыўся няшча́сны вы́падак;

ein tödlicher ~ вы́падак са смяро́тным канцо́м [зыхо́дам]

Únfallkommando n -s, -s авары́йная брыга́да [кама́нда]

Únfallstation f -, -en пункт ху́ткай дапамо́гі

Únfallversicherung f -, -en страхава́нне ад няшча́сных вы́падкаў

Únfallwagen m -s, - машы́на ху́ткай дапамо́гі