Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Spéise¦eis n -es маро́жанае

Spéisung f -, -en

1) кармле́нне; частава́нне

2) тэх. сілкава́нне, забеспячэ́нне

spéiübel:

mir ist ~ мяне́ ця́гне ванітава́ць [на вані́ты]; перан. мне бры́дка

Spektákel m -s, -

1) разм. шум, сканда́л, вэ́рхал, ля́мант

2) відо́вішча

3) n -s, - спекта́кль, пака́з

spektákeln vi разм. лямантава́ць, учыня́ць вэ́рхал [сканда́л]

spektakulär a які́ прыця́гвае ўва́гу; сенсацы́йны

spektrál [sp-] і [ʃp-] a спектра́льны

Spéktrum n -s, -tren і -tra фіз. спектр

Spekulatión f -, -en

1) спекуля́цыя, гешэ́фт

2) філас. разумо́васць, абстра́кцыя

Spekulátius m - кул. пе́рнік (пэўнага гатунку)