Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Аднаві́ць, ст.-бел. отновити (1615) (Нас. гіст.), отновлену быти (1347) (Нас. гіст.). Гл. новы.

Аднаво́р ’сяўба ў адну руку’ (Сцяшк. МГ), ’адзін раз узаранае поле’ (Шат.) < адна‑ор да араць (гл.).

Адна́дзіць ’адвучыць ад чаго-небудзь дрэннага’ (БРС, Бір. дыс.). Гл. надзіць.

Аднака́шнік (БРС). Гл. кашнік.

Аднако́лы ’аднолькавы’ (Касп.). Гл. аднолькавы.

Адналі́шнік ’аднаасобнік’ (Юрч.) з рус. единоличник з прыпадабненнем да бел. лішка (Мартынаў, SlW, 69).

Адна́руч (КТС) ад рука. Параўн. аберуч (гл.).

Аднару́чка ’мера напрадзеных нітак’ (Нас., Інстр. III) да аднаруч (гл.).

Аднаста́йны, аднастайна (Нас., Касп., Яруш., БРС), одностайний (Клім.), укр. одностайний, польск. jednostajny. Паўкалька з польскага. Параўн. еднастайна (гл.) (Мартынаў, SlW, 68).

Аднацё́пка ’памылка пры снаванні красён’ (Бяльк.). Відаць, да цёпкацца (гл.).