Адува́нчык ’Leontodon taraxacum’ (Кіс., Бейл.) да дуць (гл.).
Адука́цыя (Нас., Яруш., БРС, Гарэц.), адукаваны (Нас., БРС, Гарэц.), адукаванне (Нас.), едукацыя (Шпіл.), адукаваць (Шат.), едукаваться (Шпіл.) < польск. edukować, edukacja < лац. duco, ducere ’весці’.
Аду́лаваты ’сутулаваты, азызлы’ (Нас.). Кантамінацыйная форма, гл. адутлаватасць і сутулаваты. Не выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. dulė́ti, dùlti ’гніць, парахнець’, dū́lis, dūlỹs, dū́lià ’стары чалавек, спарахнелае дрэва’ (Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 57).
Адутлава́тасць (БРС), адулават (Гарэц.), адулаваты ’азызлы’ (Бяльк., Касп.), рус. одутлый, одутловатый ад дуць (гл.).