Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Адшаба́саваць ’адсвяткаваць шабас’ (Нас.), адшабысыць ’адсвяткаваць (пра яўрэяў)’, ’адлупцаваць’ (Бяльк.). Гл. шабасаваць.

Адша́стаць ’хутка адрэзаць’ (Касп.). Гл. абшастаць і шастаць.

Адштапава́ць ’пакалаціць, пабіць’ (Шат.). Да штапаваць.

Адшу́нуць ’адбегчы’ (КТС). Відаць, балтыйскага паходжання. Параўн. літ. šáuti, šaunù ’хутка бегчы’, лат. šaut, šaunù ’зрабіць хуткі рух’. Усе гэтыя балтыйскія дзеясловы спрадвечна роднасныя з прасл. sovati, sunǫti (гл. сунуць) (Мартынаў, SlW, 67).

Адшчапе́нец (БРС) < рус. отщепенец (палітычны тэрмін).

Адшчы́кнуць ’адарваць плод’ (Шат., Касп., Нас.). Гл. шчыкаць.