Адалі́ска (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы, дзе з франц. odalisque, якое з тур. oḍalyḳ (oḍa ’пакой’) (Локач, 127).
Адама́нт (БРС), ст.-бел. адамант ’алмаз’ (пач. XVII ст.) (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з ст.-слав. адамантъ, якое ў сваю чаргу са ст.-грэч. ἀδάμας, ‑αντος. Фасмер, 1, 61; Шанскі, 1, А, 45.
Адама́шка ’шаўковая матэрыя’ (БРС, Нас., Гарэц., Байк.), (ст.-бел. адамашка (1486) (Нас. гіст.) праз ст.-польск. adamaszek (Рыхардт, Poln., 29; Кюнэ, Poln., 39) з лац. adamascus (Слоўн. лац., 1, 2, 171). Паходжанне рэаліі з Дамаска (Брукнер, 2).
Адара́ць ’засеянае поле ўзараць, каб на гэтым месцы нешта ізноў пасеяць’ (КЭС, лаг.). Ці не калька з літ. atárti ’ізноў узараць, пераараць’? Раўнаверагодна інавацыя. Гл. араць.
Адаро́бка ’трубка з ліпавай кары для намотвання нітак для сушкі’ (Касп.), ’калі ў нейкай рэчы асяродак выпаражніцца, а бакі стаяць’ (КЭС, КТС). Параўн. адаробак ’старая бытавая рэч’, адаробачны ’ўстарэлы’ (Яўс.). Гл. дораб ’плецены кош’.