Адбаўля́цца ’імкнуцца пазбавіцца каго-небудзь’ (Нас.), адбаўляць ’змяншаць; частаваць’ (Нас., Касп.). Гл. бавіцца.
Адбі́так (БРС, Гарэц., Др.-Падб.). Новае запазычанне з польск. odbitka.
Адбі́ты ’агароджаны’ (Жд.), адбіць ’адгарадзіць’ (БРС) калька з літ. atmùšti ’адбіць, аддзяліць, адгарадзіць’. Параўн. літ. pérmušti ’перагарадзіць’ і бел. перабіўка ’перагародка’ (Жд.). Літ. mùšti азначае не толькі ’біць’, але і ’дзяліць на часткі’ (гл. Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 149).
Адбі́цца ’пакрыцца (пра кабылу)’ (Сцяц.), польск. (паўдн.-усх.) odbić się ’тс’ калька з літ. atsimùšti ’адбіцца, пакрыцца’ (гл. Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 149).
Адбіццё́ ’адлюстраванне’, адбіваць ’абазначаць’ (Яруш.), адбіванне (Гарэц.) < польск. odbicie, odbić. Параўн. Дубоўка, Узв., 1929, 5.
Адбо́й 1 (БРС) < рус. отбой. Новае запазычанне.
Адбо́й 2 ’частка саней’ (Масл.) да біць (гл.).
Адбо́й 3 ’удар у адказ’ (Шат.). Гл. біць.
Адбо́рнік ’рубанак для вычаскі фальца’ (Інстр. II) да адбіраць. Гл. браць.
Адбо́рыш 1 ’мера пры куплі-продажы’ (Інстр. III) да браць (< адбор‑ыш). Словаўтваральная мадэль з ‑ыш‑суфіксацыяй (як спарыш). Гл. адборыш 2.
Адбо́рыш 2 ’пласт сена, што збіваецца граблямі, як кладуць у копы ці на воз’ (Бяльк.) да браць (ад‑бор‑ыш). Параўн. адборыш 1 і аборыш.
Адбры́зак, абрызык ’самае буйное зерне, якое адскоквае пры веянні’ (Бяльк.) да ад‑брызкаць. Гл. брызкаць.
Адбуксува́ць ’аддубасіць, пабіць’ (Бяльк., Касп.), адбуксырыць (Бяльк.). Параўн. лат. buks ’бух’, bukanît ’біць кулаком’. Магчымасць латышскага ўплыву пацвярджаецца фіксацыяй слова ў віцебскім арэале.