Адбо́рыш1 ’мера пры куплі-продажы’ (Інстр. III) да браць (< адбор‑ыш). Словаўтваральная мадэль з ‑ыш‑суфіксацыяй (як спарыш). Гл. адборыш2.

Адбо́рыш2 ’пласт сена, што збіваецца граблямі, як кладуць у копы ці на воз’ (Бяльк.) да браць (ад‑бор‑ыш). Параўн. адборыш1 і аборыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)