Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Адтапы́рыць (губу) (КТС), адтапырыць ’адставіць убок’ (КЭС). Гл. тапырыць.

Адтараба́ніць ’адцягнуць, адвезці’ (Касп., Шат.). Гл. тарабаніць.

Адтату́ркнуць ’вытаркаць, выпучвацца’ (КЭС). Магчыма, балтыйскага паходжання (< *at‑turkti). Параўн. літ. tùrktekti ’таркаць’ або ад аддадуркнуць (гл. аддадурыць).

Адтачы́цца ’адкарміцца, паправіцца’ (Яўс.). Відаць, да тачыць ’грызці’.

Адтрыву́шыць ’набіць’ (Юрч.) да трыбушыць ’калаціць, трэсці’ (Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 60).

Адту́ліна (КТС, БРС), адтуліць ’адкрыць’ — адтуліна ’дзірка’. Гл. туліць.

Адту́ль, ст.-бел. оттуль (1347) (Нас. гіст.). Гл. адкуль.