Но́вы ’новы’ (Сл. ПЗБ), но́вый ’тс’ (Бяльк.), но́ву ’тс’ (ТС). Сюды ж навіна́ ’нешта новае, раней невядомае; новаўзаранае поле’, но́віна ’новаўзаранае поле’ (Шатал., Сл. ПЗБ), но́вінка ’свежавытканае палатно’ (Касп.), наві́к ’новы, прыезджы чалавек’ (Сцяшк.), экспрэсіўныя ўтварэнні навю́сенькі, навю́танькі (Нас.), нову́ські (Сл. ПЗБ), нову́сенькі (ТС), но́вы‑навю́сенькі (Цых., параўн. балг. дыял. нов‑новиша́т і пад.). Укр. новий ’тс’, рус. но́вый ’тс’, польск. nowy ’тс’, чэш., славац. novy ’тс’, в.-, н.-луж. nowy ’тс’, славен. nòv ’тс’, серб.-харв. но̑в ’тс’, макед. нов ’тс’, балг. нов ’тс’. Прасл. *novъ‑jь, роднаснае літ. naũjas ’тс’ грэч. νἑος, лац. novus, гоц. niujis, ст.-в.-ням. niuwi (Фасмер, 3, 78; Бязлай, 2, 228; Шустар-Шэўц, 14, 1023). Значэнне но́вы ’малады’ (пра месяц, гл. маладзік), зафіксаванае на Гродзеншчыне, звязана праз польск. nowy (miesiąc) з вялікім еўрапейскім арэалам, параўн. ням. Neumond, англ. new moon, фр. nouvelle lune, лац. luna nova і пад. (Машынскі, Atlas, 1, к. 5). Меркаванні пра сувязь новы ’малады’ са слав. *nyti ’быць аслабленым, слабым’ непераканальныя (гл. там жа), паколькі значэнні ’новы’ і ’малады’ першапачаткова прысутнічалі ў семантыцы і.-е. *neu̯o‑, што звязваюць з і.-е. *sneu‑ ’гнуць, звязваць, круціць’ (Макоўскі, Мир сл. и знач., 137–138).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)