Во́глы (БРС, КТС). З *волглы ’тс’. Гл. волкі.
Во́гніва ’крэсіва’ (Бяльк.). Мяркуючы па тэрыторыі і адзінкавасці фіксацыі, запазычанне з рус. огниво ’тс’.
Во́гнік 1 ’хвароба скуры, высыпка на твары (ад прастуды)’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., КЭС, Жд., 1, Шн., 1, Арх. ГУ; нараўл., Інстр. II, Сцяшк., Мат. Гом., Шатал.). Рус. о́гник, дыял. во́гнік, укр. во́гник ’тс’, польск. ognik ’чырвоны прышчычак, запаленне’, чэш. oheň ’тс’, серб.-харв. ógnjica ’хвароба’, балг., макед. о́гница ’гарачка, ліхаманка’. Да агонь (Махэк₂, 410; Скок, 2, 546). Чэкман (SFPS, 13, 118 і наст.) звязвае таксама з *gniti, *gnojь, *ogniti ’быць у ліхаманкавым стане’. Аб сувязі з агнём гл. таксама Сержп., Пр., 199.
Во́гнік 2 ’сушаніца лясная, змеявік’ (Гарэц.). Да вогнік 1, таму што парашком з лісця і кветак расліны прысыпаюць мокнучы лішай (Гарэнні, 43).
Во́гніска ’вогнішча, касцёр, месца, дзе быў касцёр’ (Яшк., гродз., Шат., З нар. сл., навагр.); ’дрыгвяністае балота’ (Яшк., гродз.). Запазычанне з польск. ognisko ’вогнішча’, на што ўказвае суф. ‑isko (гл. Арашонкава, Весці АН БССР, 1963, 2, 85 і наст.; Гіст. лекс., 100). Значэнне ’дрыгвяністае балота’ у польск. мове не зафіксавана; яно, відаць, развілося на беларускай глебе. У семантычных адносінах параўн. выжара ’выгараўшая яма ў торфе’; ’багністае балота’.
Во́гнішча ’касцёр; месца, дзе быў касцёр’ (БРС, КТС, Нас., Бяльк., Касп., Др.-Падб., Яруш., Яшк.); ’пажарышча’ (Шат.). Рус. о́гнище ’астаткі кастра, месца, дзе быў касцёр’, укр. огни́ще ’тс’, ст.-рус. огнище ’ачаг; месца, дзе быў касцёр’, чэш. ohniště ’тс’, балг., макед. о́гниште ’ачаг’, серб.-харв. о̀гњӣште ’тс’, в.-луж. vohnišćo ’месца, дзе быў агонь’. Прасл. *ognistjьe. Ад агонь (гл.) з суф. ‑išče (Махэк₂, 410; Скок, 2, 546).
Во́даль ’на невялікай адлегласці (ад чаго-небудзь), убаку’ (Нас., Касп., Бяльк., КТС), во́даля ’тс’ (Шат.). Рус. о́даль, укр. дыял. о́даль ’тс’. З о‑ і даль (гл.) у форме він. або род. скл. адз. л.; прыстаўка о‑ надае значэнне непаўнаты якасці (Шуба, Прыслоўе, 113). Форма водаля, відавочна, у выніку кантамінацыі з воддаля (гл.).
Во́дар (БРС, КТС). Запазычанне з польск. odór ’непрыемны пах, смурод’, якое ў сваю чаргу з лац. odor ’пах’ (гл. Булахаў, БМ, 51; Курс суч., 64).
Во́дарасць (БРС, КТС). Калька рус. во́доросль або запазычанне ўст. рус. формы водорость (Даль, 1880, 1, 221). Аднак параўн. і польск. wodorost. Аб утварэнні рускай формы гл. падрабязна Шанскі, 1, В, 126.
Во́дбліск (БРС, Яруш., КТС). Рус. о́тблеск, укр. ві́дбліск, польск. odblask, серб.-харв. о̀дблесак, балг. отбля́сък, макед. одблесок. Аддзеяслоўнае ўтварэнне да адбліскваць.
Во́два ’выток ракі’ (Яшк.). Магчыма, ад вод‑ (гл. вада) і суф. ‑ва ў зборным значэнні. Але параўн. гідронім Водва (дакладна балтскага паходжання — літ. Vaduva/Vadva) і актыўнасць гэтага гідранімічнага тыпу (на ‑ва) у Верхнім Падняпроўі (гл. Тапароў, Трубачоў, Лингв. анализ, 154 і наст.; 166 і наст.; Атрэмбскі, LP, 1, 235).