Во́дарасць (БРС, КТС). Калька рус. во́доросль або запазычанне ўст. рус. формы водорость (Даль, 1880, 1, 221). Аднак параўн. і польск. wodorost. Аб утварэнні рускай формы гл. падрабязна Шанскі, 1, В, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)