Во́маль прысл. ’мала, малавата’ (Юрч.). Да мал‑. Адносна словаўтваральнай мадэлі гл. вобмаль.
Во́марак ’непрытомнасць’ (Нас., Бяльк.). З (в)о‑ і морак (гл.). Гл. Праабражэнскі, 1, 529; Фасмер, 3, 104.
Во́міт ’рвота’ (Нас.). Запазычанне з польск. womit ’тс’, якое з лац. vomitio ’рваць’ (Кюне, Poln., 115). Гл. ваміт.
Во́мпіць, во́нпіць ’сумнявацца’ (Нас., КТС, Бір. Дзярж.), во́нпіцца ’клапаціцца’ (Касп.), во́мпіцца ’злаваць’ (Жд., 1), во́нпыты ’баяцца, адчуваць, што не мінуць пакарання’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск. wątpić ’сумнявацца’ (Карскі, Белорусы, 147; Жураўлі, Sl Or, R. 10, 1961, 40; Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 68).
Во́мрак ’морак’ (Нас.). Рус., укр. омрак, ст.-рус. омракъ. Запазычанне з ц.-слав. омракъ (Праабражэнскі, 1, 529).
Во́мут ’вір’ (КТС). Гл. амут.
Во́мшар ’мохавае балота’ (Шат., Прышч. дыс., З нар. сл.). Гл. амшар.