Вох выкл. (БРС, КТС, Нас.), адсюль — вохаць, вохнуць (БРС, Бяльк., КТС, Нас., Касп.). Параўн. рус. ох, охать, ст.-рус. охъ, укр. ох, о́хати, чэш., польск. och. Гукапераймальнае (Міклашыч, 220; Праабражэнскі, 1, 624; Фасмер, 3, 174).
Во́хкаць (БРС, Шат., Бяльк.). Укр. е́хкати ’тс’. Дэмінутыўная форма ад вохаць; гэтыя формы пашыраны ва ўкр. мове і менш — у бел. (Чарнецкі, Мовазнаўства, 1970, 5, 28 і наст.).
Во́хра (БРС, КТС), вохра́ (Нас.). Рус. о́хра, укр. во́хра. Запазычанне з лац. ochra (ад грэч. ὤχρα ’вохра’, ώχρος ’бледны, жаўтаваты’) праз польск. ochra (Праабражэнскі, 1, 672; Фасмер, 3, 176).
Во́хтымирь арг. ’восем’ (Рам., 9) з лац. octō ’восем’ і арг. часціцы; параўн. інш. лічэб. сентимир ’сем’, девянтимир ’дзевяць’ (гл. Рам., 9, 5).