Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Во́та ’абяцанне’ (Нас.). Запазычанне з лац. votum ’тс’ праз польск. wota (Кюне, Poln., 115).

Во́так ’вадкасць, што выцякае з застарэлых ран’ (КЭС). Рус. оток ’ацёк, падскурная вадзянка’, ст.-рус. отокъ ’тс’, польск. otok ’вадкасць’, чэш. otok, серб.-харв. о̋ток, балг., макед. оток ’пухліна, ацёк’. Прасл. otokъ. Да цяку, цячы з іншай ступенню агаласоўкі. Ад прасл. ototъ ’востраў’ адрозніваецца акцэнтуацыяй, словы паходзяць ад аднаго і таго ж дзеяслова, але семантычна разышліся (Скок, 3, 450).

Вотаўсця ’таўставата’ (Шат.). Рус. во́толсто ’тс’. Ад прыслоўя тоўсце і прыстаўкі во‑, якая, магчыма, з о‑, об‑ у колькасным значэнні (больш падрабязна гл. вомаль, вобмаль, там і літ.). Не зусім ясна з’яўленне ‑е, хаця зрэдку яно і сустракаецца; параўн. рус. во́близке ’паблізу’, во́сине ’сінявата’.

Вотліг ’адліга’ (Бяльк.). Гл. адліга.

Во́тлынь ’затока’ (Яшк., слаўг.). Утварэнне ад дзеяслова *атлынуць; параўн. адлынуць ’атхлынуць’ (Бяльк.) з суф. ‑jь або з *вотхлынь, якое з адхлынуць; параўн. маг. атхлань (гл.).

Во́тмаладзь ’зараснік маладых парасткаў на бярозавых, альховых высеках’ (Яшк., жыт.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *атмаладзіць; параўн. польск. odmłodzić.

Во́тмеле ’пясчаная каса ў рацэ’ (Яшк.). Гл. водмель.

Во́тмут, вотмуць ’вір на рацэ; глыбокае месца ў рацэ ці возеры’ (Яшк., слаўг., цэнтр. і ўсх. Палессе). Польск. odmęt ’тс’, палаб. тапонім Votmąt. Аднакаранёвае і вомут (гл.) (Талстой, Георг., 214); з ot‑ і ‑męt.

Во́тмык ’глыбокае месца ў рацэ, дзе раней быў млын’ (Яшк., слаўг.). Няясна. Магчыма, нейкае пераўтварэнне з вотмут, вотмыт, але канкрэтны шлях незразумелы.

Во́тмыт ’вір, яма; вельмі глыбокае месца ў рацэ ці возеры’ (Яшк., слаўг.). Відавочна, з вотмут (гл.), у адпаведнасці з народнай этымалогіяй суаднесенага з мыць, вымываць.