Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Во́галаў ’аброць без повада’ (Бяльк.; Юрч., Нар. сін.). Рус. о́головь, оголо́вок, укр. (лемк.) огла́в, огла́вець, ц.-слав. оглавъ ’вуздэчка’, польск. ogłów, чэш. ohlav, ohlávka, балг. огла́вник, макед. оглав, оглавник, серб.-харв. о̏гла̄в ’тс’. Прасл. ogolvъ. З о‑ і галава. Паводле Брукнера, 376, запазычанне з ц.-слав., якое распаўсюдзілася ў слав. мовы, аднак гэтаму пярэчыць рус. форма. У бел., мяркуючы па тэрыторыі, не выключана запазычанне з рус.

Во́гер1 во́гір ’жарабец’ (Нас., Бяльк., Касп., Яруш., Шн., 1, Шатал.). Рус. оге́р, укр. о́гер, польск. ogier ’тс’. Запазычанне з тур. ajkir, öjgür (Севарцян, 1, 107–108). (Параўн. Пырскі, 1, 176; Брукнер, 382; Фасмер, 3, 155).

Во́гер2 ’светлы пераліў хваль на рацэ’ (Сцяшк. МГ). Няясна.

Во́гер3 ’зух, хлюст, задавака’ (Юрч.). Гл. ваге́ра1.

Во́гкі, во́хкі (БРС, Бес., КТС). Укр. во́гкі. З vъlgъkъ (гл. волкі) (Рудніцкі, 1, 457).

Во́глам ’толькі’ (Мат. Гом.). Відавочна, з агулам, увогуле (гл.). Параўн. рус. дыял. оглом ’агульна, без разбору’.

Во́глы (БРС, КТС). З *волглы ’тс’. Гл. волкі.

Во́гніва ’крэсіва’ (Бяльк.). Мяркуючы па тэрыторыі і адзінкавасці фіксацыі, запазычанне з рус. огниво ’тс’.

Во́гнік1 ’хвароба скуры, высыпка на твары (ад прастуды)’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., КЭС, Жд., 1, Шн., 1, Арх. ГУ; нараўл., Інстр. II, Сцяшк., Мат. Гом., Шатал.). Рус. о́гник, дыял. во́гнік, укр. во́гник ’тс’, польск. ognik ’чырвоны прышчычак, запаленне’, чэш. oheň ’тс’, серб.-харв. ógnjica ’хвароба’, балг., макед. о́гница ’гарачка, ліхаманка’. Да агонь (Махэк₂, 410; Скок, 2, 546). Чэкман (SFPS, 13, 118 і наст.) звязвае таксама з *gniti, *gnojь, *ogniti ’быць у ліхаманкавым стане’. Аб сувязі з агнём гл. таксама Сержп., Пр., 199.

Во́гнік2 ’сушаніца лясная, змеявік’ (Гарэц.). Да вогнік1, таму што парашком з лісця і кветак расліны прысыпаюць мокнучы лішай (Гарэнні, 43).

Во́гніска ’вогнішча, касцёр, месца, дзе быў касцёр’ (Яшк., гродз., Шат., З нар. сл., навагр.); ’дрыгвяністае балота’ (Яшк., гродз.). Запазычанне з польск. ognisko ’вогнішча’, на што ўказвае суф. ‑isko (гл. Арашонкава, Весці АН БССР, 1963, 2, 85 і наст.; Гіст. лекс., 100). Значэнне ’дрыгвяністае балота’ у польск. мове не зафіксавана; яно, відаць, развілося на беларускай глебе. У семантычных адносінах параўн. выжара ’выгараўшая яма ў торфе’; ’багністае балота’.

Во́гнішча ’касцёр; месца, дзе быў касцёр’ (БРС, КТС, Нас., Бяльк., Касп., Др.-Падб., Яруш., Яшк.); ’пажарышча’ (Шат.). Рус. о́гнище ’астаткі кастра, месца, дзе быў касцёр’, укр. огни́ще ’тс’, ст.-рус. огнище ’ачаг; месца, дзе быў касцёр’, чэш. ohniště ’тс’, балг., макед. о́гниште ’ачаг’, серб.-харв. о̀гњӣште ’тс’, в.-луж. vohnišćo ’месца, дзе быў агонь’. Прасл. *ognistjьe. Ад агонь (гл.) з суф. ‑išče (Махэк₂, 410; Скок, 2, 546).