Во́гнішча ’касцёр; месца, дзе быў касцёр’ (БРС, КТС, Нас., Бяльк., Касп., Др.-Падб., Яруш., Яшк.); ’пажарышча’ (Шат.). Рус. о́гнище ’астаткі кастра, месца, дзе быў касцёр’, укр. огни́ще ’тс’, ст.-рус. огнище ’ачаг; месца, дзе быў касцёр’, чэш. ohniště ’тс’, балг., макед. о́гниште ’ачаг’, серб.-харв. о̀гњӣште ’тс’, в.-луж. vohnišćo ’месца, дзе быў агонь’. Прасл. *ognistjьe. Ад агонь (гл.) з суф. ‑išče (Махэк₂, 410; Скок, 2, 546).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)