Во́гніска ’вогнішча, касцёр, месца, дзе быў касцёр’ (Яшк., гродз., Шат., З нар. сл., навагр.); ’дрыгвяністае балота’ (Яшк., гродз.). Запазычанне з польск. ognisko ’вогнішча’, на што ўказвае суф. ‑isko (гл. Арашонкава, Весці АН БССР, 1963, 2, 85 і наст.; Гіст. лекс., 100). Значэнне ’дрыгвяністае балота’ у польск. мове не зафіксавана; яно, відаць, развілося на беларускай глебе. У семантычных адносінах параўн. выжара ’выгараўшая яма ў торфе’; ’багністае балота’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)