Во́гер 1 во́гір ’жарабец’ (Нас., Бяльк., Касп., Яруш., Шн., 1, Шатал.). Рус. оге́р, укр. о́гер, польск. ogier ’тс’. Запазычанне з тур. ajkir, öjgür (Севарцян, 1, 107–108). (Параўн. Пырскі, 1, 176; Брукнер, 382; Фасмер, 3, 155).

Во́гер 2 ’светлы пераліў хваль на рацэ’ (Сцяшк. МГ). Няясна.

Во́гер 3 ’зух, хлюст, задавака’ (Юрч.). Гл. ваге́ра 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)