Во́даль ’на невялікай адлегласці (ад чаго-небудзь), убаку’ (Нас., Касп., Бяльк., КТС), во́даля ’тс’ (Шат.). Рус. о́даль, укр. дыял. о́даль ’тс’. З о‑ і даль (гл.) у форме він. або род. скл. адз. л.; прыстаўка о‑ надае значэнне непаўнаты якасці (Шуба, Прыслоўе, 113). Форма водаля, відавочна, у выніку кантамінацыі з воддаля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)