Сабуго́рыць ’пабудаваць’ (Юрч., Сцяшк. Сл.), ’з-за недахопу сродкаў зрабіць што-небудзь абы як’ (Раст.), ’даглядзець’ (Мат. Гом.). Параўн. у Насовіча буго́рынне ’нагрувашчванне’ < бугор (гл.). Сюды ж і дзеяслоў з першасным значэннем ’пабудаваць абы як, нагрувасціць як бугор’.
Сабу́р ’згушчаны сок лісцяў альясу, які ўжываецца ў медыцыне як слабіцельнае’ (ТСБМ). Рус. сабу́р ’тс’. Праз цюрк. пасрэдніцтва з араб. ṣabr ’тс’ (Мацэнаўэр, 302; Локач, 139; Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 148; Праабражэнскі, 2, 243; Фасмер, 3, 541).