Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сабуго́рыць ’пабудаваць’ (Юрч., Сцяшк. Сл.), ’з-за недахопу сродкаў зрабіць што-небудзь абы як’ (Раст.), ’даглядзець’ (Мат. Гом.). Параўн. у Насовіча буго́рынне ’нагрувашчванне’ < бугор (гл.). Сюды ж і дзеяслоў з першасным значэннем ’пабудаваць абы як, нагрувасціць як бугор’.

Сабу́р ’згушчаны сок лісцяў альясу, які ўжываецца ў медыцыне як слабіцельнае’ (ТСБМ). Рус. сабу́р ’тс’. Праз цюрк. пасрэдніцтва з араб. ṣabr ’тс’ (Мацэнаўэр, 302; Локач, 139; Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 148; Праабражэнскі, 2, 243; Фасмер, 3, 541).

Сава́1 ’драпежная начная птушка атрада соў, у якой вялікая круглая галава, вялікія вочы і кароткая загнутая дзюба’. Укр., рус. сова́, серб.-ц.-слав. сова, польск., н.-луж., в.-луж. sowa, палаб. süwó, чэш., славац. sova, серб.-харв. со̏ва, славен. sóva, балг. со́ва. Прасл. *sowa ’птушка Strix’. Большасць этымолагаў лічаць гукапераймальным утварэннем, параўн. Фасмер, 3, 704 і наст.; Траўтман, 300; Махэк₂, 568. Яшчэ праіндаеўрапейская назва (Струтыньскі, Nazwy, 87), параўн. роднасныя: ст.-брэтон. couann ’тс’, брэтон. kaouen, кімр. cuan ’начная сава’, ст.-в.-ням. hûwo, hûwila ’тс’, hiuwilôn ’лікаваць’ і г. д. Параўн. яшчэ з пачатковым заднепаднябенным рус. дыял. ка́ва ’галка’, літ. naktikóva ’сава, начны крумкач’, kóvas м., kóva ж. ’галка’, ст.-інд. kaúti ’крычыць’ (гл. Вальдэ-Гофман 1, 184). Ад і.-е. *kěu̯‑, kā̌u‑ ’быць, рыпаць, крычаць’ (Борысь, 567; Сной₁, 594, Шустар-Шэўц, 2, 1336).

Сава́2, мн. л. со́вы ’грыб шампіньон’ (нарай., ЛА, 1). З польск. sowa ’від пластынковага грыба’, якое Борысь, 567 памяншае ў артыкул sowa ’тушка’. Назва, магчыма, па колеру.

Савакі́ ’валакуша, спецыяльнае прыстасаванне для перавозкі драўлянага плуга’ (Нар. сл., Скарбы). Да *савацца, суваць (гл.).

Савакупля́цца ’здзейсніць палавы акт’, савакупле́нне (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. совокупля́ться (Крукоўскі, Уплыў, 42), якое запазычана з ц.-слав., ст.-слав. съвъкоупити, вытворнага ад ст.-рус., ц.-слав. въкупѣ ’сумесна’, купъ ’куча’ (Фасмер, 3, 705).

Са́ван ’пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка’ (ТСБМ, Мат. Гом.), сава́ны мн. ’тс’ (Байк. і Некр.). Рус. са́ван, ст.-рус., царк.-слав. савань. Праз грэч. σάβανον з сяміцкіх моў, параўн. араб. sabanijjat, г. зн. ’тканіна, якую рабілі ў Сабане каля Багдада’; гл. Міклашыч, 288; Фасмер, 3, 542 з іншай літаратурай.

Сава́цца ’заляцацца’ (Сл. ПЗБ). Гл. сувац(ца). Відаць, семантычна аказіянальнае ўтварэнне.

Саве́т ’назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб’, ’распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-небудзь установе, арганізацыі, таварыстве і пад.’ (ТСБМ), ’савет, нарада’ (Бяльк.), саве́ты ’савецкая ўлада; савецкія людзі’ (Сл. ПЗБ, Скарбы). З рус. сове́т, сове́товать (Крукоўскі, Уплыў, 43). Рус. з царкоўнаславянскай, параўн. ст.-рус. съвѣтъ, ст.-слав. съвѣтъ, якое калькуе грэч. συμβούλιον ’нарада’; гл. Фасмер, 3, 705.

Саве́тніца ’белая тонкая посцілка, прасцірадла’ (Бяльк.). З *светніца < свет (гл.) з дыял. прыст. са‑ замест с‑; магчыма, пад уплывам святліца (гл.), г. зн. посцілка, якая сцялілася ў святліцы.

Саве́ць ’рабіцца вялым, санлівым ад зморанасці’ (ТСБМ), часцей асаве́ць (гл.). Рус. сове́ть ’быць ачмурэлым, падкочваць вочы’, польск. sowieć ’станавіцца асавелым, смутным’. Да сава, першапачаткова ’стаць такім, як сава’, таму што совы, актыўныя ноччу, днём становяцца апатычнымі і соннымі. Гл. Праабражэнскі, 1, 664; 2, 348; Фасмер, 3, 162; Борысь, 567.