Вы́парадчыць ’прыводзіць у парадак; дакладна выконваць даручэнні’ (Нас.). Гл. парадак.
Вы́парак ’выпаратак’ (Нас.). Польск. wyporek ’тс’. Да пароць (Брукнер, 639; Махэк₂, 571). Параўн. выпаратак.
Вы́паратак (БРС). Рус. дыял. вы́пороток ’неданосак’, таксама лаянка ў адносінах маленькіх, але дзёрзкіх дзяцей, укр. ви́пориток ’неданосак, мёртванароджаная жывёліна’, польск. wyprótek, wyporek ’тс’, чэш. spratek ’цялё-неданосак’. Ц.-слав. испрътъкъ ’infans exsectus’ (Міклашыч, Lex. paleosl., 267). Фасмер (1, 369) і інш. (Мацэнаўэр, LF, 13, 19 і наст.; Міклашыч, 258) лічаць расшырэннем дзеепрыметніка на ‑to‑ ад пароць, як, напрыклад, рус. взятка. Аднак паколькі існуе форма рус. за́порток ’тухлае яйцо’, то параўноўваюць і са ст.-інд. pr̥thukaḥ ’дзіця, хлопец’, асец. firtʼon ’жывёла’, грэч. πόρτις, πόρταξ, πόρις ’цялё, цялушка’, ст.-в.-ням. farro, far ’бык’, літ. periù ’выседжваю (птушанят)’ (Праабражэнскі, 2, 110; Клюге, 147). Махэк₂ (571) таксама ўказвае на другасны характар збліжэння слав. слоў з porjǫ, porti.
Вы́пас ’пасьба; паша’ (БРС, Некр., Яшк.). Рус. вы́пас, укр. ви́пас, польск. wypas, чэш., славац. výpas, каш. vëpas. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпасваць (гл. пасвіць).
Вы́пасажыць ’выжыць, выдварыць’ (БРС, Жд., 1, Жд., 2); ’даць пасаг пры выхадзе замуж’ (Нас.). Укр. ви́посажити ’даць пасаг’, польск. wyposażyć, чэш. дыял. výposažiti ’тс’. Да пасаг (гл.) (Брукнер, 432; Махэк₂, 472).
Вы́паўзень ’змеянё’ (Касп.). Рус. пск., смал. вы́ползень вужавінне’. Утварэнне ад выпаўзці (гл. паўзці) з дапамогай суф. ‑ень.
*Выпаўзык, вы́пыўзык ’вужавінне’ (Бяльк.), выпуўзык праныра, пралаза’ (там жа). Запазычанне з рус. дыял. (цэнтр. і ўсх.) вы́ползок ’вужавінне; змеянё; злы чалавек’ якое да выпаўзці.
Вы́перадзіць (БРС, Нас.). Рус. вы́передить, укр. ви́передити ’тс’. Гл. пярод.
Вы́перадкі (БРС, Нас., Касп., Гарэц., Яруш., Шпіл., КЭС, лаг.). Рус. вы́передки, польск. wyprzodki, wyprzódki. Ад вы́перадзіць з суф. ‑к‑.
Выперазаць ’моцна сцебануць чым-небудзь гнуткім’ (Нас.), вы́перазацца ’моцна ўдарыцца аб што-небудзь’ (Нас.), вы́перзіцца ’зваліцца, упасці’ (Бяльк.). Гл. перазаць, падперазаць.