Вык 1 ’выццё’ (КТС, Гарэц., Юрч.). Рус. смал. вык ’выццё, плач’. Ад выць з суф. ‑к (як ry‑kъ ад ryti, revti) (Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 89).
Вык 2 ’віка, Vicia’ (Бяльк.). Рус. вы́ка, укр. ві́ка, польск. wyka, чэш. vika. Запазычанне з польск. wyka, якое ў сваю чаргу са ст.-в.-ням. wiccha ’віка’, лац. vicia (Міклашыч, 397; Мацэнаўэр, 367; Фасмер, 1, 368). Параўн. віка.
Выкаблу́чыцца ’сагнуцца, скруціцца ў дугу’ (Сцяшк.), выкаблу́чвацца ’выкручвацца, выхваляцца’ (Мат. Гом.). Рус. выкаблу́чиваться ’ў час танцаў рабіць нечаканыя і смешныя рухі; крыўляцца’. Да каблук (гл.).
Вы́казка ’адкрыццё тайны’ (Нас.); ’выдача, данос’ (Касп.). Рус. вы́казка ’тс’. Да выказаць пры дапамозе суф. ‑ка або памяншальнае ад *выказ; параўн. рус. вы́каз, укр. ви́каз ’данос, выяўленне’.
Вы́калат ’абмалот; салома’ (Мат. Гом.). Рус. вы́колот ’выкалочванне’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкалаціць ’абмалаціць’.
Вы́калатак, вы́колоток ’сноп, абмалочаны без развязвання’ (Выг. дыс., палес.). Рус. дыял. вы́колоток ’тс’. Ад выкалаціць ’абмалаціць, абвіць снапы’ з дапамогай суф. ‑ак або ад выкалат (гл.) з тым жа суф.
Вы́калаціць ’абмалаціць, абвіць (снапы)’ (БРС); ’выбіць дробную салому з буйных снапоў саломы; выбіць (што-небудзь)’ (Шат.); ’вытрасці што-небудзь’ (Касп.). Гл. калаціць.
Вы́калупаць (БРС, Яруш.), вы́клупацца (Нас.) ’выматваць, атручваць’ (Мат. Гом.). Гл. калупаць. Адносна абсалютнай рэдукцыі галоснага перад л гл. Крывіцкі, З нар. сл., 132.
Вы́канадзіць ’выпрасіць безупыннай просьбай’ (КЭС, лаг.). Рус. калуж. ка́надить ’збіраць грошы, скнарнічаць, зберагаць’. Гл. канадзіць.
Вы́канаць (БРС, Нас., Яруш.; КЭС, лаг.; Касп., Бяльк.). Запазычанне або структурная калька польск. wykonać. Гл. таксама канаць.
Вы́кап ’полаз з выкапанага кораня’ (Шатал.). Рус. вы́коп ’дзеянне па дзеяслову выкопать’, польск. wykop ’выкопваннеі тое, што выкапана: роў, яма’, чэш. výkop, в.-луж. wukop ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкапаць.