Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вы́садак, часцей высадкі мн. л. (БРС, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Янк. Мат., Янк. I, Бір. дыс., З нар. сл.). Рус. вы́садкі, укр. ви́садок, польск. wysadek, чэш. vysadek ’пасадка’. Да высадзіць (гл. садзіць) з суф. ‑ак, ‑к‑.

Высако́сны (БРС). Рус. високо́сный, укр. високо́сний, балг.рус.) високо́сен, макед. високосен. Ст.-рус. висекостъ сустракаецца ў помніках з XIII ст. Утворана ад високосъ (< больш старажытнага високостъ) ’дадатковы дзень у лютым’ з дапамогай суф. ‑ьн (Шанскі, 1, В, 106). Високостъ, відавочна, з *висекъстъ, адкуль висекостъ, потым у выніку асіміляцыі — ст.-рус. форма. Крыніцай ст.-рус. слова з’яўляецца с.-грэч. βίσεξτος з лац. bissextus, літаральна ’двойчы шосты’ (Гл. Шанскі, там жа; Фасмер, 1, 320; Рудніцкі, 1, 399). Форма высакосны збліжана з высокі (Савінаў, РФВ, 21, 37).

Вы́салапіць (БРС, Нас., Гарэц., Грыг., Чач., Клім., Бес., Шн., 2, Нік., Оч., Шпіл., Янк. БФ), вы́салапіцца ’выказацца’ (Мат. Гом.). Укр. ви́солопити ’тс’, рус. вы́солопить (толькі пагран. рус. гаворкі). Беларуска-ўкраінская ізалекса, якая не мае адпаведнікаў у іншых славянскіх мовах. Слова-крыніцу (*salpiti) Мартынаў (Бел.-укр. ізал., 46) прапаноўвае аднесці да літ.-лат. лексічнай групы: літ. sul̃pti, sul̃piti ’ссаць, прысёрбваць’, лат. sulpît ’ссаць, аблізваць’. У сувязі з тым што бел. і ўкр. формы паслядоўна фіксуюць поўнагалоссе, гэта запазычанне павінна было адбыцца да метатэзы плаўных. Гл. яшчэ салупаць і Трубачоў, Слав. языкозн., 177.

Высачыня́ (БРС, Шат., Касп., Мядзв.), высачэ́нь (Бяльк.). Укр. височи́на, височиня́, височи́нь. Ад высокі з суф. ‑іна, ‑ень; нʼ з суф. ‑ыня (параўн. гаспадыня), які з ‑ынʼі (Карскі 2-3, 28).

Вы́свенціць ’асвяціць’ (Шат.); ’вылаяць’ (Жд., 1). Запазычанне з польск. wyświęcić ’асвяціць’.

Вы́светліць (БРС). Да светлы (гл.).

Вы́секаць ’высмаркаць нос’ (Янк. II, Бір. дыс., Шатал., брэсц., пін., З нар. сл.), вы́снекаць, вы́снякаць ’тс’ (Бір. дыс., Сцяц.). Укр. ви́сякати ’тс’, сяка́ти ’фыркаць, смаркацца’, рус. исся́кнуть ’вычарпацца’, польск. siąkać, siąknąć, sięknąć ’канчацца, вычэрпвацца; смаркацца’, в.-луж. sakać, saknyć ’высыхаць, вычэрпвацца’, чэш. sáknouti ’сачыцца, мачыць’, славац. siakať, siaknuť ’фыркаць, смаркацца’, серб.-харв. пресѐкати, ‑ка̑м ’вычарпаць’, балг. сѐквам, се́кна ’вычэрпваюся’. Прасл. *sęknǫti роднаснае слав. *sǫčiti, ц.-слав. исѫчити (гл. сучы́ць) (Фасмер, 3, 826). У іншых і.-е. мовах роднаснымі з’яўляюцца літ. senkù, sékti ’апускацца’, seklùs ’мелкі’, лат. sîkt, sīkstu, sîku ’засыхаць’, ст.-інд. ásakrak ’невычэрпны’, ст.-англ. sîhte ’балоцісты’ (з *siηhti), ірл. sesc ’сухі, бясплодны; той, які не дае малака’, кімр. hysp ’сухі’ (Траўтман, 256). Іначай–Махэк₂ (536), які звязвае таксама са слав. sokъ. Беларускія формы з ‑н‑, відавочна, пад уплывам польскіх назалізаваных форм з наступнай метатэзай.

Вы́селкі (БРС), вы́селак ’выселкі’ (слаўг., Яшк.). Рус. вы́селки. Ад вы́селіць (гл. сяліць) з суф. ‑к‑, ‑ак.

Вы́сеўкі (БРС, Касп., Жд., 1, Інстр. I, Інстр. III, Бес.), ’высеўкі, чыстае крупяное зерне’ (Выг. дыс.), висевки ’высеўкі’ (Ліс.). Рус. высевки, укр. висівки, польск. wysiewki, чэш. дыял. výsevek. Ад высеваць (гл. сеяць) з суф. ‑к‑.

Вы́сечы ’высечы’ (БРС, Нас., Бяльк.), ’вы́красаць (агонь)” (Шат.). Гл. сячы. Значэнне ’выкрасаць агонь’ утворана лексіка-семантычным спосабам на базе першага значэння (Шанскі, 1, В, 231).