Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вый ’енк, лямант’ (Бяльк.). Да быць (гл.). Утварэнне ад 1‑й асобы адз. л. — выю; параўн. рус. вой, вою; ы ў формах цяпер. часу і назоўніках, якія ад іх утвораны, з ъи (Карскі, 1, 234).

Вы́йгранка ’выйгрыш, карысць, выгада’ (БРС, КТС). Да выйграць з суф. ‑ка.

Вы́йма, ви́jма ’лішак асновы ў шырыню пры кіданні ў ніт і бёрда (вынік памылкі)’ (Влад.), вы́ма ’тс’ (Шатал.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выйма́ць.

Выйма́ць ’вымаць’ (Нас., Гарэц., Касп., Бяльк.). Рус. дыял. выйма́ть, укр. вийма́ти, польск. wyjmować, в.-луж. wujimać, чэш. vyjmouti, славац. 1‑я асоба vyjme. Утвораны з дапамогай прэфікса вы‑ ад праславянскага дзеяслова j‑ьmǫ, ‑ęti або ад формы незакончанага трывання гэтага дзеяслова — emi̯ǫ, jьmati, пасля имать; параўн. ліг. imù, im̃ti, ст.-прус. imma, īmt, лац. emō, ēmi ’бяру’ (Траўтман, 103 і наст.; Фасмер, 2, 19; Махэк₂, 231; Шанскі, 1, В, 227 і наст.). Параўн. узяць.

Вы́йсце (БРС). Запазычанне з польск. wyjście. Параўн. выхад.