Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Адкі́дзік ’мера напрадзеных нітак’ (Інстр. III) да кідаць (гл.).

Адкі́нуцца ’адмовіцца’ (Некр.). Магчыма, калька з польск. odrzucić, тады зваротная форма пад уплывам адмовіцца. Параўн. польск. zarzut і бел. закід.

Адкла́дня ’назва жалезнай часткі плуга, якая адвальвае скібу’ (Тарнацкі, Studia), откладыця ’тс’ (Выг. дыс.) да адкладваць. Гл. класці.

Адко́рваць ’адкрыць бутэльку’ (БРС) да корак (гл.).

Адкулупі́цца ’адчапіцца’ (Бяльк.) да кулупаць, клупаць (гл.).

Адку́ль (ст.-бел. откуль (1347) (Нас. гіст.) таксама як адсюль (гл.), адтуль (гл.) узнікла як кантамінаванне двух радоў форм адколь, адсель, адтоль і куды, сюды, туды. Параўн. прыклады аналагічных працэсаў у Бернекера, РФВ, 48, 3–4, 224–225.