Куды́ ’ў якім напрамку?’ (ТСБМ, Нас., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Яшк., З нар. сл., Грыг., Мал., Касп., Ян.). Укр. куди, рус. куда ’тс’, ст.-слав. кѫдоу, балг. къде, серб.-харв. ку̏д, славен. kód, польск. kędy, чэш. kudy, палаб. vuötkǫd ’адкуль’. Да прасл. kǫdy. Прасл. ot‑kǫdъ ’адкуль’ добра суадносіцца са ст.-прус. is‑quendau ’тс’. Такім чынам, балта-славянскае *kondau можна суаднесці з лац. unde ’адкуль’ (з *kunde, параўн. лац. alicunde, necunde) (параўн. Бернекер, 674; Траўтман, 111; ESSJ Sg, Sv. 2, 371; Тапароў, I–K, 77–79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)