Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Астро́ў ’востраў’ (Касп.), гл. востраў. Ад гэтага ж слова і астравок ’невялікі ўчастак апрацаванага поля’ (Выг. дыс., 7), астравінка (Яшкін).

Астрые́ ’вастрыё’ (Сцяшк.), астры́ць ’вастрыць’ (Яруш.), астрыня́ ’вастрыня’ (Бяльк.). Гл. востры.

Астры́жанак ’маладое сукаватае дрэва, бервяно’ (Нас.: астри́женокь). Значэнне ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’. Насовіч остри́женокъ звязвае з стры́жань (гл.), але, магчыма, тлумачыць і як ’астрыжаная частка дрэва’, тады слова звязваецца з астрыгчы, стрыгчы і тлумачыцца як утворанае з суфіксам ‑ак ад дзеепрыметніка астрыжаны.

Астры́жань ’стрыжань’ (Нас.). А‑ мае пратэтычны характар перад спалучэннем зычных у стрыжань (гл.). Адсюль і астрыжо́нак ’асяродак у хвоі, нарыве’ (Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.); для націску трэба ўлічыць стрыжэ́нь галоўны корань дрэва’ (Сцяшк.). Параўн. зафіксаванае Насовічам астры́жанак ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’ (остриженокъ) ці ’маладое сукаватае дрэва ці бервяно’ (астриженокъ). Магчыма, аднак, і іншае паясненне некаторых значэнняў слова астрыжанак (гл.).

Астрыжо́нак ’коратка астрыжаны хлопец ці дзяўчына’ (Сцяц.). Нармальнае для беларускай мовы ўтварэнне астры́жанак, Таму тут, відаць, асновай было слова астрыжо́ны, якое суадносіцца з дзеясловам астрыгчы, але, магчыма, было запазычана з польск. ostrzyżony (з узнаўленнем р на месцы ш).

Астры́ца ’гарыца; расліна Sagina L.’ (Кіс., Інстр. II). Названа так (паводле вузкіх лісцяў, з шыпом у канцы) ад кораня *ostr‑ (гл. востры) з суфіксам ‑ica. Ад гэтага ж кораня, але з суфіксам ‑ушка ўтворана аструшка ’сінюха; расліна Polemonium L.’ (Кіс.). Назвы раслін з коранем *ostr‑ сустракаюцца і ў іншых славянскіх мовах, у тым ліку з суфіксам ‑ica (рус. острица, укр. остриця ’Asperugo’ і г. д., гл. Махай, Jména rostl., паказчыкі).

Астрэ́шыць, остре́шить ’пакрыць хату саломай’ (Шушк.). Дзеяслоў утвораны цыркумфіксам о‑‑ити ад стреха ’страха’ (гл. страха). Адсюль і остришнык (Клім.) ’саламяны снопік, які ідзе ў ніжні рад для пакрыцця страхі’: стрехаострешиеострешьныйострешник.

Астэ́кл ’зусім дурны’ (мсцісл., вусн. паведамл. А. А. Крывіцкага). Рус. ярасл. остекле́л ’ашалеў’, укр. зах. остеклий злосны, шалёны’, польск. wściekły ’шалёны’. Нерэгулярнасць беларускай фанетыкі можа сведчыць пра нейкія кантамінацыі ці іншамоўныя (паводле А. Я. Міхневіча, вусн. паведамл. — ідыш) уплывы. Аднак наяўнасць адпаведнікаў на зусім розных рускіх і ўкраінскіх арэалах можа ўказваць на захаванне ў беларускай мове старажытнага слова, што абазначала шалёнага. Польскае слова звязана з коранем ciek‑ ’цячы’; пра семантычнае развіццё Гуер, LF, LVII, 522–528; Слаўскі, 1, 99; Брукнер, 61. З гэтым жа коранем, відаць, звязаны і ўсходнеславянскія словы. Семантыка развівалася ці паводле ст.-рус. течи ’хутка бегчы’, ці паводле течи ’бегчы (пра вадкасць)’ у сувязі з тым, што ў шалёных жывёл цячэ сліна.

*Асу́га, осу́га ’пот’ (тураў., Выг.), ’іней, шэрань’. Укр. дыял. осуга, суга́ ’налёт, іржа на вадзе ў балоце, высыпка на губах’, слой вадкасці на іншай вадкасці, від плесні’, восу́га ’пара на шыбцы’, осу́жка ’вяршкі’, славац. osuheľ, osuhlina ’шэрань’, дыял. osuha ’шэрань; сыры туман’, чэш. (мар.) osuhel ’імгла зімой, шэрань, іней’, osuhlý ’шурпаты, маркотны, непрыемны’. Верагодна, утварэнне з суфіксальным ‑га ад дзеяслова *osuti ’абсыпаць’: параўн. ст.-слав. і ст.-рус. соути ’сыпаць’, польск. і ст.-польск. osuć, серб.-харв. о̀сути, славен. osúti ’абсыпаць’ (прасл. *osupti); параўн. таксама чэш. osutina ’высыпка на целе’. Мацэнауэр (LF, 12, 175) хацеў вывесці ад нейкага кораня соуг‑, аднак не давёў свайго намеру да канца; Зубаты (Studie, I, 1, 167–170) намагаўся звязаць чэшскія словы з праслав. *o‑sǫg‑lъ, што мела суадносіцца з *osęgti ’дасягнуць’; Махэк₂ (421) прапануе сувязь з польск. у Карловіча osęgly ’дажджлівы’, якое ён выводзіць з *osędły < oszędły ад кораня szedy ’сівы’. Гэтыя этымалагічныя прапановы малапераканаўчыя; украінскія і беларускія факты ў іх не ўлічаны. Ці сюды пакінутае Скокам без тлумачэння: серб.-харв. осуга ’стужка’, няясна. Параўн. н.-луж. wósuch ’струп, парша’.

Асу́шак ’сухая скарынка’ (БРС), асу́шчык ’тс’ (Клім.), осух ’першы кусок хлеба, адрэзаны ад бохана’ (Шатал.), асу́х ’сухі кавалак хлеба’ (Лекс. Палесся). Укр. осу́шок ’тс’. Хаця беларускія гаворкі, як паказвае Вештарт, Лекс. Палесся, 121, ведаюць значэнне ’сухая скарынка’, іншаславянскія паралелі паказваюць, што гэта, магчыма, ’асобы рытуальны хлябец’. Так, у в.-луж. wosušk, польск. osuch, osuszek, дзе гэта спецыяльны гатунак хлеба на каляды’, блізкае значэнне і ў славац. osúcht, osúšok; магчыма, таму ёсць і спецыяльныя адценні значэння ў беларускай мове. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і ўкраінскага слоў. Структура беларускага слова ўказана правільна ў Сцяц., Нар., 29: о‑ + сух + ‑ькъ > асушак. Гл. ашушак.