Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лу́жа

1. Калюга, якая застаецца пасля дажджу (паўсям.). Тое ж лу́жына (БРС), лужа́віна, лужа́іна, лужаі́вінка, лужае́віна (Слаўг.), лу́жынка (Лёзн.).

2. Яма з вадою (Мсцісл. Бяльк.).

3. Дрыгва; вялікае махавое балота (Кап., Рэч., Слаўг.).

4. Заліў ракі (Росл. Дабр.).

5. Бяссцёкавае, стаячае возера (Рэч., Слаўг.).

□ ур. Чыстая Лужа (балота) каля в. Рабінаўка Слаўг., ур. Дубовая Лужа (поле) каля в. Гайшын Слаўг., ур. Чыстая Лужа каля в. Заспа Рэч.

лужа́вінка Лажок сярод поля; нізкае месца, дзе доўга стаіць вада (Жытк.).

лужо́к

1. Невялікая лугавіна; сенажаць (БРС).

2. Некалькі дрэўцаў у лагчыне сярод поля (Стаўбц. Прышч.).

лужча́віна

1. Сенажатная лугавіна (Стол.).

2. Лужына вады (Слаўг.).

лу́жышча Поле на месцы ўзаранага лугу (Стаўбц. Прышч.).

□ ур. Лужышча (поле, луг) Стаўбц.