Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лізе́рка Паласа адчужэння каля дарогі, шашы (Слаўг.). Тое ж лізе́рт, рэзе́рв, рэзе́рва (Слаўг.).

ліма́н

1. Сутокі; расшыранае вусце ракі (БРС).

2. Берагавая частка балота, дзе амаль заўсёды стаіць вада (Слаўг.).

ур. Ліма́н або Ліма́ны (частка балота Чыстая Лужа) каля в. Шаламы Слаўг.

лі́нія

1. Вузкая лесасека паміж ляснымі дзялянкамі (БРС), але без праезджай дарогі (Слаўг.). Тое ж ліне́йка (Стол.).

2. Палявая пешаходная дарожка; шырокая сцежка (Крыч.).

3. Мяжа паміж палямі (Лёзн., Сал.).

4. Узровень стаячай вады, звычайна прыкметны па берагавых абрысах (Слаўг.).

лі́пішча Месца, дзе расла ліпа (Слаўг.).

ліпня́к Ліпавы лес Tilia, ліпавы зараснік (БРС). Тое ж лі́па, лі́пнік, лі́пі́шча, ліпаўё, лі́павічча, ліпняччо, лі́пічча, лі́пнівічча, лі́пішчаўе, лі́пачча, лі́пкі, ліпя́к, ліпча́, ліпня́, лі́піста, лі́пста, ліпа́к, лы́чнік, лы́кі (Слаўг.), лі́пнік, лі́пкі (Жытк.).

в. Ліпа і р. Ліпа каля Буда-Кашалёва, в. Вялікая Ліпаўка Хоц., пас. Ліпнік у в. Рэкта Слаўг., в. Ліпнікі Слуцк., ур. Наліпкі каля в. Беражцы Жытк.