Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лёгаў Паламаны бурай лес (Слаўг.). Тое ж ле́гліна, ле́гля, лоск (Слаўг.).

лёнд Сухі шлях (Нас. АУ).

лёнішча

1. Месца, дзе быў пасланы лён (Слаўг.). Тое ж льні́шча, алле́нішча (Слаўг.).

2. Поле, дзе рос лён (Слаўг.). Тое ж ле́наві́шча, лляні́шча (Слаўг.), льні́шча (Слаўг., Смален. Дабр., Стол.), льня́нішча (Дзярж., Слаўг.), льне́нішча (Слаўг.).

лёха

1. Падземны ход (БРС). Тое ж лёх (Жытк., Нас., Нясв., Стаўбц., Тал. Мядзв.).

2. Склеп, падзямелле (БРС). Тое ж лёх (Жытк., Нас., Нясв., Стаўбц., Стол., Тал. Мядзв., Шчуч.).

3. Мышыная нара; яма (Нясв., Шчуч.). Тое ж лёх (Жытк., Нясв., Шчуч.).