Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ле́дніца Месца, дзе зімой нарыхтоўваюць лёд (Уш.).

ур. Ле́дніца (месца каля возера) недалёка ад в. Чарсвяны Уш.

ле́жбішча Месца ў пасевах ці ў траве, дзе ляжаў звер, чалавек (Слаўг., Стол.). Тое ж ле́жня, ляжня́, калтобіна (Слаўг.), лёжка (Слаўг.).

ле́жышча

1. Месца, дзе быў пасланы лён; сцелішча (Слаўг.).

2. Месца, дзе ляжаў звер (Слаўг.).

лепято́ха Густая гразь (Жытк.).

лепяту́ха Вадкая гразь (Стол.).

лепяха́ Зараснік плюшчаю Sparganium L. (Жытк.). Тое ж ляпе́ха (Стол.).

лес Вялікая плошча зямлі, якая зарасла дрэвамі (БРС).

лесава́л Месца, дзе складаюць ссечаны лес для сплаву; лесасховішча (Віц. Нік. 1895).

лесавіна́ Поле, дзе нядаўна быў лес (Сал., Слаўг., Чэр.).

лесасе́ка

1. Дзялянка лесу (БРС).

2. Памер штогодняй высечкі з ляснога ўчастка (БРС).