Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лабо́к Высокае адкрытае месца, узгорак; выступ на раўніне, узвышэнне на роўным месцы (Слаўг.). Тое ж лубок (Слаўг.).

лабы́знік Былістае, куставое пустазелле на пустках, на развалінах, за плотам (Слаўг.). Тое ж лабы́рнік (Слаўг.).

лабы́р

1. Выступ, узвышэнне на раўніне; высокае месца, горка (Кузн. Касп., Расн. Бяльк., Слаўг.). Тое ж лубуро́к, лубы́р (Слаўг.).

2. Кавалак засохлай зямлі (Касц. Бяльк.).

лабя́к Вяршыня ўзвышша, узгорак (Паст., Пол.). Тое ж лаба́ціна (Слаўг.).

ла́ва

1. Шырокая паласа (Стаўбц. Прышч.); зямельны ўчастак 2 га; зямельная мера (Стаўбц.); вялікае поле (Слаўг.).

2. Месца, дзе рэжуць торф на паліва (Ветк.).

3. Кладка; вузкі часовы мост на балоце (Шчыткавічы Слуцк., каля р. Пціч Серб. 1915).

4. Канец вуліцы (Слуцк., каля р. Пціч Серб. 1915).

□ ур. Ла́вы (балотца сярод лесу) каля в. Пруды Стаўбц., ур. Ла́вы (поле) Стаўбц. (Прышч.).

ла́вішча Месца, дзе была лава 3 (Лемц. Айк.).

ла́вы Быстрыны або дробныя перапады вады (Макс. 357).

лагаві́на

1. Нізкая сенажаць у лагчыне (Сміл. Шат.); нізіннае месца (Маг. Лемц. Айк.).

2. Невялікі лог, узмежак, паша (Слаўг.). Тое ж лагавіна́, лажкаві́на́, лужкаві́на́, лагаўні́нка (Слаўг.).

лагво́

1. Месца, дзе знаходзіцца мядзведжы бярлог, дзе жыве воўчы вывадак, ляжаць свінні (Зах. Бел. Др.-Падб., Краснап. Бяльк., Пруж., Рэч., Стол.). Тое ж лагаво́ (Рэч.), лаго́ўя (М. Танк. Янук Сяліба, 1957, 15).

2. Паглыбленне ў зямлі, па якому цячэ рака; рэчышча (Зах. Бел. Др.-Падб., Падзвінне).

ла́гер

1. Месца, дзе стаяла войска (БРС).

2. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Гродз., Маг., Слон., Ст.-дар. ДАБМ Кам. 322).

□ ур. Лагер (луг) каля в. Лясная Слаўг. Параўн.: «Из лагору от деревни Лесной» (1708 Лісты Пятра I, вып. 1, 1948, 170).