Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кума́ Вір у рацэ Гарыні (в. Вікаравічы Стол.).

куме́ць Кавалак зямлі, які атрымаў селянін за працу (Вілен.).

куміна́ Вір каля берага; месца, дзе вада заварочвае ў напрамку, супрацьлеглым цячэнню (Жытк.).