Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кубаркі́ Зараснікі бабоўніку Menyanthes trifoliata L. (Жытк.) або капытніку Calla palustris L. (Слаўг.).

ку́блі́шча

1. Чашападобная ўпадзіна (Слаўг.).

2. Ямка на пасеве, у пяску, зробленая курамі (Слаўг.).

в. Кублішча Слуцк.

кубло́

1. Ямка на пасевах, у пяску, зробленая курамі (Жытк., Слаўг., Стол.). Тое ж ку́блё (Сал.).

2. Буслава гняздо (Жытк.).