Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гасці́нец

1. Старая дарога, абсаджаная дрэвамі, брукаваная (БРС). Тое ж гасце́нец (Кам.).

2. Заезны дом (Смален. Дабр.).

гат Загародка на рацэ або на балоце для затрымання рыбы (Брэст. 1663 АВАК, XVIII, 425, р. Пціч Серб., 1915, 107).

га́тка

1. Сажалка, невялікі штучны вадаём (Крыч.).

2. Невялікая застава, плаціна (Нас., Крыч., Нас. АУ).

3. Пляцень цераз рэчку; выхад з возера, старыка для лоўлі рыбы нератам (Ветк., Стол.). Тое ж гаток (Жытк., Кар., Сал., Стол.).

4. Дарога на балоцістым, нізкім месцы з ламачча, галля і зямлі (Стол.). Тое ж гаток (Стол.).

га́тчына

1. Дарога на балоце (Слаўг.).

2. Вялікая плаціна, застава (Нас.).

в. Гатчына Віц. (Рам. Мат.).

га́ўнік

У актах.

1. Зямля, якая належала лесніку; месца, дзе жыў ляснік, ляснічы.

2. Ляснічы, наглядчык за лесам (Нас. АУ).

ур. Га́ўнінкава (поле) каля в. Серкаўка Слаўг.

гаці́шча

1. Балота (Слаўг.).

2. Месца, дзе была гаць (Нас. АУ). Тое ж га́цішча (Слаўг.).

ур. Гаці́шча (балота) каля в. Кулікоўка Слаўг.

гаць

1. Дарога на балоце ў выглядзе землянога насыпу валам або з насцілу бярвенняў, галля (БРС). Тое ж гачэнне (Слаўг.).

2. Шлюз на рацэ, застава, запруда, плаціна, гаць (Смален. Дабр.). Тое ж запі́нь (Жучк.), упы́н (Слаўг.).

3. Багна (Беш. Касп.).

4. Пясчаная каса ў рацэ (Рэч.).

ур. Гаць (поле) каля в. Пасека Ст..-дар., в. Гаць Круп., ур. Гаць (балота) каля в. Церахоўка (Слаўг.).

гачо́к

1. Невялікі ўчастак зямлі (Нас.).

2. Неглыбокае месца ў рацэ, дзе намыта пясчаная каса (Навагр.).

га́шча Густа зарослая лесам даліна (Слаўг.). Тое ж гошча (Слаўг.).

гвор Хваля, якая, б'ючыся аб бераг, стварае працяжны шум (Панямонне).