Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глыза Глыба лёду (Колас, 1952, т. 4, 184).

гмах Вялікае поле ў адным участку (Жытк.).

гнеч Балота з непраходным зараснікам, непралазны гушчар (Стол.). Тое ж гне́чышча (Стол.).

гні́ла Гліна; гліністая глеба (Кузн. Касп.).

гняздо́ Ямачка, выкручаная пяткай нагі ў час гульні дзяцей (Слаўг.).

гон Плошча зямлі неакрэслена вялікага памеру; абшар (Ваўк. Сцяшк.).

го́ні

1. Вузкая і доўгая паласа раллі (БРС). Тое ж гоня (Тал. Мядзв.), гані́ (Рэч.).

2. Частка палетка, якая апрацоўваецца асобна ад іншых (Зах. Бел. Др.-Падб.). Тое ж ато́рка (Стол.).

го́ра Круты схіл, абрыў гары, берага (Жытк.).

го́рад

1. Стар. Замак, населены пункт, які быў абнесены сцяной, абкапаны ровам; крэпасць.

2. Вялікае цывілізаванае паселішча, буйны цэнтр (БРС).

3. Высокі ўзгорак, гара на месцы затанулага горада (паводле паданняў).

4. Месца, лагер у час гульні ў лапту, дзе стаіць адна група і выбівае мячык у другой (Стол.). Тое ж ка́ша (Слаўг.).

го́ран Печ для абпальвання вырабаў з гліны (Слаўг.). Тое ж ганча́р (Слаўг.).

ур. Горні (поле) каля в. Любаны Слаўг. на месцы в. Горні (1681), ці в. Горна (1750 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. 1556, лл. 213, 225), в. Горні (Хоц. Меер, 1786, 94).