Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

курдо́пнік Невялікі астравок (Гор.).

курдо́ўнік Зараснік аеру, асакі (Маг. губ. вед., 1854, № 45, 1807).

курэ́нь

1. У актах. Адміністрацыйная адзінка.

2. Часовае збудаванне ў лесе ці полі; будан (поўдзень Беларусі Лемц. Айк.).

3. Прымітыўная хата (Слаўг.).

кусты́ Звычайна альховы зараснік; драбналессе (БРС). Тое ж кустаўні́к, кустоўнік, кусцянкі́, кусцяўё, кустоўе, кусточча, кусце́ўя, шалы́знік (Слаўг.), ку́сце (Крыч.), кусцё (Паст.), кусты́ (Крыч., Маз., Нясв.), куста́рнік (Нясв., Слаўг., Шчуч.).

кут

1. Вугал поля; участак клінападобнай формы (Нясв., Палессе Лемц. Айк., Сал., Слаўг., Смал.).

2. Адасобленае, ціхае, глухое месца (Колас. Новая зямля).

3. Вугал, закавулак (Нас. АУ).

□ в. Ку́тня Маг., б. х. Куты́ каля в. Александроў Бых., б. х. За́дні́ Ку́т каля в. Чарнякоўка Слаўг.

кутпо́лье Месца з выйсцем у адзін бок; тупік (Стол.).

□ ур. Кутполье (поле) каля в. Кароцічы Стол.

ку́ча

1. Насыпаная горка пяску (БРС).

2. Кучка зямлі, якую накапаў крот (Слаўг., Хойн.). Тое ж ку́чка (Слуцк. Сержп. Грам. 54).

2. Калонія грыбоў, пралесак, купка дрэў (Слаўг., Шчуч.). Тое ж ку́чка (Слаўг., Шчуч.), ла́піна́, лапянок (Слаўг.).